Калі вы ведаеце, дзе ляжаць шкарпэткі, што такое шуфлядка і за што можна атрымаць буську – у нас для вас добрыя навіны.
Вы гатовыя да гэтай кавы :)
Да Дня беларускага пісьменства мы схавалі на этыкетцы словы і выразы, якія беларусы пазнаюць без Google Translate.
Колькі знойдзеце вы?
А ўнутры таксама ёсць што пашукаць: кава сярэдняга пражання пад эспрэса з выразнай кіслінкай, сярэднім целам і нотамі язміну, цэдры цытрусаў, чарніц і шакаладу.
Пачак разгледзелі, каву заварылі.
А далей можна і пагаварыць :)
Бо ў беларусаў такіх слоў на яшчэ адзін пачак, а можа, і не на адзін. Нейкія мы чуем з дзяцінства, нейкія ўспамінаем толькі ў патрэбны момант, а ёсць такія, якія проста немагчыма замяніць чымсьці іншым. Бо калі ўжо змерз як цуцык, то дакладней і не скажаш.
Мы сабралі на этыкетцы свае варыянты, але ўпэўненыя, што ведаем далёка не ўсе.
А што кажаце вы? Дзяліцеся сваімі любімымі беларускімі словамі і выразамі ў каментарыях і ў нашых сацыяльных сетках.
